Любіць Беларусь, як яе любіць "Бяседа"

Любіць Беларусь, як яе любіць "Бяседа"

04.09.2015

По сообщению lidanews.by

Набірае абароты канцэртны тур “Любіць Беларусь!” ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Пазаўчора адбылася другая сустрэча заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь з гледачамі. Яна прайшла ў Лідзе. 

По сообщению lidanews.by

Набірае абароты канцэртны тур ансамбля народнай музыкі “Бяседа”. Пазаўчора адбылася другая сустрэча заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь з гледачамі. Яна прайшла ў Лідзе. Акцыя “Любіць Беларусь!”, у рамках якой і праходзяць выступленні, арганізавана пры ўдзеле тэлеканала “Беларусь 3” Белтэлерадыёкампаніі і Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

“Сама назва акцыі падказала рэпертуар для канцэртаў, гэта будуць выключна беларускамоўныя песні, - расказвае мастацкі кіраўнік калектыву, народны артыст Беларусі Леанід Захлеўны. - Рыхтаваліся да тура мы вельмі сур’ёзна. Першы канцэрт адбыўся ў Гродне, але там быў невялікі зал, тут жа мы вельмы давольныя пляцоўкай”.

У чацвер у Палацы культуры горада Ліды сапраўды быў аншлаг. Публіка з душой прымала выканаўцаў, а яны, у сваю чаргу, дарылі слухачам радасць сустрэчы з беларускай песняй. Са сцэны ліліся гукі народных і аўтарскіх песень у канцэртнай апрацоўцы. Музыцы папярэднічала віктарына для знаўцаў роднай мовы, якую правяла вядучая праграмы “Размаўляем па-беларуску” на тэлеканале “Беларусь 3” Алена Трацэнка. “Вядома, галоўная наша мэта - папулярызаваць штодзённае выкарыстанне беларускай мовы, - расказала яна перад мерапрыемствам. - Але будзе добра, калі нашы гледачы пасля такіх сустрэч проста пацягнуцца да кніжнай паліцы і прачытаюць кнігу па-беларуску”.

“Акцыя пройдзе ў 18-ці гарадах Беларусі і завершыцца 10 кастрычніка ў Мінску фінальным гала-канцэртам, - паясняе Сяргей Макарэй - намеснік галоўнага дырэктара галоўнай дырэкцыі тэлеканала “Беларусь 3”. - Мы прыедзем нават не ва ўсе абласныя цэнтры, але “Бяседа” выступіць у многіх маленькіх гарадах, нават аграгарадках. Бо мы хочам максімальна прыблізіць народную песню да простых людзей. У кожным горадзе будуць праводзіцца здыманні, вынікам якіх стане цыкл тэлепраграм”.

Паміж публікай і артыстамі з першых жа хвілін узнікла цёплая эмацыйная сувязь. Ззялі ўсмешкі і было горача ад апладысментаў. Успомніліся словы мастацкага кіраўніка калектыву: “Хочацца, каб нашу Радзіму і тых людзей, што тут жывуць і працуюць, усе любілі гэтак жа, як любіць “Бяседа”.

Кацярына ЛУК'ЯНЕЦ.