Канал "Культура" абвясціў конкурс сучаснай п'есы.
"Звязда"Канал "Культура" абвясціў конкурс сучаснай п'есы
Канал "Культура" Беларускага радыё сумесна з Цэнтрам беларускай драматургіі абвясцілі конкурс сучаснай п'есы "Беларускі радыётэатр у ХХІ стагоддзі". Удзел у творчым спаборніцтве могуць узяць як пачаткоўцы, так і прафесійныя аўтары ва ўзросце ад 16 гадоў.
Для работы драматургам прапануюць некалькі тэм на выбар: "Моладзь і сучасныя каштоўнасці", "Дыялог культур у сучасным свеце" і "Моладзь і вечныя каштоўнасці: сучасны погляд".
"Удзельнікам неабходна ўлічваць спецыфіку радыёвяшчання, таму апісанні і дзеі п'есы мусяць быць зразумелыя для ўспрыняцця на слых", — дае падказку ўдзельнікам намеснік дырэктара канала "Культура" Уладзімір Трапянок.
П'есы на беларускай і рускай мовах можна дасылаць да 15 ліпеня бягучага года на адрас 220029, г. Мінск, вул. Чырвоная, 4 і на электронную пошту kulturakonkurs@radіo.tvr.by з паметкай "Конкурс сучаснай радыёп'есы".
Вынікі плануецца падвесці ўжо да канца ліпеня, а твор-пераможца, выбраны пры ўдзеле прафесіяналаў з галіны драматургіі, тэатра і радыёвяшчання, прагучыць у форме радыёспектакля ў эфіры канала "Культура".
Вікторыя ЗАХАРАВА.