Ідзе прыём заявак на ўдзел у новым праекце "да/ПАСЛЯ"

01.02.2019

"Звязда", 1 февраля 2019

Трэба штосьці мяняць. Зрабіць гэта запрасілі сваіх глядачак вядучыя праграмы "Дзень у вялікім горадзе" на тэлеканале "Беларусь 1". Тут поўным ходам ідзе прыём заявак на ўдзел у новым праекце "да/ПАСЛЯ".

Паводле яго ўмоў, каманда прафесіяналаў - візажыстаў, стылістаў і парыкмахераў - абавязваецца стварыць для некалькіх жыхарак вялікага горада розныя вобразы. А каб трапіць у шэрагі ўдзельніц эксперымента, глядачкам ва ўзросце 25 і больш гадоў неабходна падпісацца на акаўнты праграмы "Дзень у вялікім горадзе" ў сацсетках або даслаць заяўку на паштовы адрас: 220014, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9 з пазнакай "Дзень у вялікім горадзе". У лісце трэба расказаць пра сябе і адказаць на пытанне, чаму ўдзел у праекце важны асабіста для вас, і дадаткова прыкласці некалькі фотаздымкаў. Параўнальныя вынікі "да" і "пасля" будуць прадстаўленыя ў хуткім часе ў прамых эфірах праекта.

Вікторыя ЗАХАРАВА.