Героем праекта Агенцтва тэленавін "Нашы" стане Алег Дулуб

11.08.2017

"Звязда"

Прыстаўка "экс" у дачыненні да спартыўных дзеячаў часам бывае важнейшай за некаторыя званні і тытулы. Гэта пацвердзіць і новы праект Агенцтва тэленавін "Нашы" - на гэтым тыдні яго героем стане савецкі і беларускі футбаліст, былы трэнер футбольных клубаў "Крумкачы" і "Карпаты" Алег Дулуб, за плячыма якога - паспяховая кар'ера ў айчынных і замежных футбольных клубах.

Ён самастойна вывучыў англійскую мову, каб атрымаць трэнерскую ліцэнзію ў еўрапейскіх краінах, і нястомна ўдасканальвае прафесійныя навыкі, вывучаючы спецыялізаваную футбольную літаратуру. Ён перакананы ў тым, што выйграюць заўжды футбалісты, а прайграе - трэнер. І галоўнае: ён здольны перадаць правільную матывацыю нават "неперспектыўным" сярэднячкам, прымусіўшы тых паверыць ва ўласныя сілы...

Чарговая серыя "Нашы. Трэнеры" выйдзе сёння ўвечары, 11 жніўня, на тэлеканале "Беларусь 1".

Вікторыя ЗАХАРАВА.