19.10.2018

"Звязда"

На гэтым тыдні ў Беларусь прыбыла каманда спецыялістаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза, якая разам з Белтэлерадыёкампаніяй працуе над падрыхтоўкай фінальнага шоу дзіцячага "Еўрабачання-2018".

У прыватнасці, у Мінск прыляцеў шоу-прадзюсар конкурсу Гордан Банела, рэжысёр тэлевізійнай трансляцыі Марэк Міл і тэхнічны дырэктар Тармо Крым, які адказвае за ўзаемадзеянне з рознымі службамі "Мінск-Арэны". А крыху больш чым праз два тыдні пачнецца і абсталяванне сцэнічнай пляцоўкі, на якой неўзабаве пройдуць рэпетыцыі артыстаў з 20 краін-удзельніц.

Дарэчы, у адрозненне ад дарослага шоу, на дзіцячым, пачынаючы з мінулага года, можна галасаваць за сваю краіну. Інтэрнэт-галасаванне гледачоў стартуе за 48 гадзін да пачатку трансляцыі на афіцыйным сайце конкурсу junіоrеurоvіsіоn.tv, непасрэдна перад фінальным канцэртам прыпыніцца і адкрыецца зноў пасля выступлення ўсіх канкурсантаў, але толькі на 15 хвілін.

Вікіторыя ЦЕЛЯШУК.