14.12.2018

"Звязда"

Паглядзець, як жыве і працуе ў сваёй рэзідэнцыі ў Белавежскай пушчы галоўны беларускі Дзед Мароз, цяпер можна нават не выходзячы з дома. Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі сумесна з РУП "Белтэлекам" угаварылі чараўніка выйсці ў сеціва.

У відэапрэзентацыі праекта "Дзед Мароз Onlіne", якая адбылася 12 снежня ў эфіры "Беларусь 1", казачны персанаж, між іншым, прадэманстраваў, што ўпэўнена валодае сучаснымі тэхналогіямі, і выканаў жаданне дзвюх дзяўчат: каб навагодняя ноч выдалася снежнай. Ці спраўдзіцца тое самае ў рэальнасці, даведаемся ўжо праз некалькі тыдняў. А папярэдне можна насычацца навагоднім настроем і атмасферай: з 17 снежня да 14 студзеня на сайце tvr.by і ў афіцыйнай мабільнай праграме будзе весціся анлайн-трансляцыя з вэб-камер, якія ўстанавілі каля маёнтка Дзеда Мароза і на палянах "Дванаццаці месяцаў" і "Белавежка і сем гномаў".

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.