Дзіцячае "Еўрабачанне" пераймае эстафету

30.05.2008

<div><i>"Звяда", 30 мая 2008 г.</i></div>Пакуль дарослыя людзi абмяркоўваюць вынiкi дарослага "Еўрабачання", сваiм ходам iдзе падрыхтоўка да дзiцячага - маладзейшага, палiтычна не ангажаванага, а, магчыма, таму больш цiкавага менавiта ў музычным сэнсе конкурсу. Да яго самога, праўда, далёка - юныя артысты з розных краiн свету сустрэнуцца ў Лiмасоле (Кiпр) 22 лiстапада гэтага года. А нацыянальны беларускi адбор знаходзiцца на стадыi паўфiналу. 1 чэрвеня ў эфiры Першага канала i "Беларусь-ТБ" якраз адбудзецца канцэрт "Песня для Еўрабачання", па вынiках якога прафесiйнае журы вызначыць 10 фiналiстаў.

"Звяда", 30 мая 2008 г.


Пакуль дарослыя людзi абмяркоўваюць вынiкi дарослага "Еўрабачання", сваiм ходам iдзе падрыхтоўка да дзiцячага - маладзейшага, палiтычна не ангажаванага, а, магчыма, таму больш цiкавага менавiта ў музычным сэнсе конкурсу. Да яго самога, праўда, далёка - юныя артысты з розных краiн свету сустрэнуцца ў Лiмасоле (Кiпр) 22 лiстапада гэтага года. А нацыянальны беларускi адбор знаходзiцца на стадыi паўфiналу. 1 чэрвеня ў эфiры Першага канала i "Беларусь-ТБ" якраз адбудзецца канцэрт "Песня для Еўрабачання", па вынiках якога прафесiйнае журы вызначыць 10 фiналiстаў.
Усяго будуць прадстаўленыя 20 нумароў - iх журы выбрала яшчэ ў сакавiку, прагледзеўшы 84 заяўкi ад юных выканаўцаў. Як расказалi нам у прэс-службе Белтэлерадыёкампанii, парадак выступлення ўдзельнiкаў будзе вызначаны не жараб'ёўкай, а рэжысёрска-пастановачнай групай, каб асобныя нумары гарманiчна склалiся ў адзiнае шоў. Удзел у iм возьмуць наступныя выканаўцы i конкурсныя кампазiцыi:
1. Валазнёў Раман, г. Мiнск - "Матуленька".
2. Ганчарова Кацярына, Карчэўскi Дзмiтрый, г.п. Бераставiца, Гродзенская вобл. - "А там, за горизонтом".
3. Громава Дыяна, г. Гомель - "Та-ру-рам".
4. Гузiно Дыяна, г. Гродна - "Numbеr Оnе".
5. Дубоўская Марыя, г. Мiнск - "Ромашки".
6. Дутчык Палiна, Сасуноў Мiхаiл, г. Брэст - "Одноклассница".
7. Ермакоў Кiрыл, г. Мiнск - "Я пою для вас".
8. Ермузевiч Дзмiтрый, г. Гомель - "Все мы дети земли".
9. Журовiч Мiкiта, г.п. Лельчыцы, Гомельская вобл. - "Мечтать".
10. Конарава Алiна, г. Вiцебск - "Волшебные сны".
11. Кузняцова Серафiма, г. Вiцебск - "Не унывай!".
12. Кулагiна Iрына, г. Лепель, Вiцебская вобл. - "Купальская".
13. Лемяшэўская Марыя, г. Кобрын, Брэсцкая вобл. - "SMS MMS".
14. Мяжэнная Кацярына, г. Мiнск - "Пины-коды".
15. Мiхайлава Дар'я, г. Вiцебск - "Ода джазу".
16. Машчэнка Алiна, г. Магiлёў - "Время".
17. Надзiна Дар'я, Жуковiч Карына, Молаш Алiна, г. Мiнск; г. Баранавiчы i г. Iвацэвiчы, Брэсцкая вобл. - "Сердце Беларуси".
18. Сарока Дар'я, г. Мiнск - "Со-Да-Супер Стар".
19. Стэльмах Аляксандра, г. Гродна - "Молодое R-n-B".
20. Шульгiна Дар'я, г. Гродна - "Танцуем-танцуем".
Дарэчы, самай старэйшай удзельнiцы адбору, Iрыне Кулагiнай, 15 гадоў, а наймаладзейшаму - Дзiму Ермузевiчу - усяго 10. Менавiта гэты ўзроставы прамежак з'яўляецца гранiчным для ўдзелу ў дзiцячым "Еўрабачаннi". Таксама сярод паўфiналiстаў ёсць ужо знаёмыя iмёны - напрыклад, Кацярына Мяжэнная - не хто iншая, як дачка вядомага харэографа Аляксандра Мяжэннага, а Раман Валазнёў i Алiна Молаш прадставяць Беларусь на дзiцячым конкурсе фестывалю "Славянскi базар у Вiцебску-2008". Падтрымлiваць усiх канкурсантаў на сцэне будуць таксама дзецi - юныя акцёры тэлепраекта "Свая кампанiя" (канал "ЛАД") Палiна Пiсарэнка, Ангелiна Марцiнкевiч i Мiша Лянскевiч. Спецыяльным госцем i ўдзельнiкам шоў стане пераможца папярэдняга дзiцячага "Еўрабачання" Аляксей Жыгалковiч.
Пасля прагляду канцэрта журы абвесцiць iмёны 10 выканаўцаў, якiя выступяць у фiнале рэспублiканскага конкурсу "Песня для Еўрабачання". Сам жа фiнал пройдзе ў вераснi ў выглядзе гала-канцэрта - праўда, пакуль не вызначана, на якой пляцоўцы ён адбудзецца. I вось тады ўжо, акрамя журы пад старшынствам Васiля Раiнчыка, сваё слова скажуць тэлегледачы. Па вынiках сумеснага галасавання i будзе названа iмя пераможцы - беларускага дэлегата на мiжнародным дзiцячым конкурсе песнi "Еўрабачанне-2008".
Дарэчы, паводле iнфармацыi Еўрапейскага вяшчальнага саюза, сёлета ў дзiцячым "Еўрабачаннi" ўдзельнiчае рэкордная колькасць краiн. Iзраiль i Азербайджан дэбютуюць у конкурсе, Польшча збiраецца вярнуцца ў яго. З леташнiх удзельнiкаў адклiкала сваю заяўку толькi Швецыя. Што да "Еўрабачання-2009", то ў Беларусi i Украiны, якiя падалi заяўкi на яго правядзенне, з'явiўся трэцi канкурэнт - Сербiя.
 
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.