БТРК запускае праект "Скарына. Дзеля Бога і людзей"

БТРК запускае праект "Скарына. Дзеля Бога і людзей"

28.09.2017

"Звязда"

Весці іх з гледачамі будзе сацыякультурны тэлеканал "Беларусь 3" у новым праекце - мастацка-публіцыстычным фільме "Скарына. Дзеля Бога і людзей", прысвечаным 500-годдзю беларускага кнігадрукавання. Праект стартуе ў эфіры ўжо сёння ўвечары.

"Кожны беларус ведае імя першадрукара, але гэтым, як правіла, і абмяжоўваюцца веды пра Францыска Скарыну", - гавораць стваральнікі фільма. І абяцаюць з дапамогай архіўных звестак, разваг гісторыкаў і літаратуразнаўцаў, а таксама акцёрскіх пастановачных сцэн наглядна паказаць, у чым заключаўся подзвіг полацкага асветніка, гуманіста, доктара медыцыны, першага на ўсходнеславянскіх землях перакладчыка Бібліі, і чаму ён сам быў "нязручны" для грамадства XVІ стагоддзя.

Своеасаблівым правадніком паміж эпохамі ў чатырохсерыйным фільме выступіў заслужаны артыст Беларусі, старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, які не толькі агучвае малавядомыя гістарычныя факты, але і часам уступае ў дыялог з персанажамі, прапануючы шаноўнай публіцы пафантазіраваць: як мог бы выглядаць Скарына ў наш час і кім бы ён стаў у ХХІ стагоддзі - "айцішнікам" ці, можа, прадпрымальнікам?

Вікторыя ЗАХАРАВА.