Беларусы ўбачаць iнаўгурацыю Барака Абамы ў прамых уключэннях з ЗША

17.01.2009

<div><i>"Звязда", 17 студзеня 2009 г.</i></div>Для асвятлення цырымонii прывядзення да прысягi Барака Абамы ў якасцi 44-га прэзiдэнта ЗША ў Вашынгтон накiроўваецца здымачная група Агенцтва тэленавiнаў Белтэлерадыёкампанii. Дарэчы, гэта адзiныя прадстаўнiкi беларускiх СМІ, якiя атрымалi акрэдытацыю на мерапрыемства.

"Звязда", 17 студзеня 2009 г.


Для асвятлення цырымонii прывядзення да прысягi Барака Абамы ў якасцi 44-га прэзiдэнта ЗША ў Вашынгтон накiроўваецца здымачная група Агенцтва тэленавiнаў Белтэлерадыёкампанii. Дарэчы, гэта адзiныя прадстаўнiкi беларускiх СМІ, якiя атрымалi акрэдытацыю на мерапрыемства.
20-21 студзеня ў выпусках навiнаў на Першым канале ў прамых уключэннях з ЗША спецыяльны карэспандэнт АТН Дзянiс Кур'ян раскажа падрабязнасцi цырымонii iнаўгурацыi Барака Абамы. Ужо вядома, што гэта падзея збярэ рэкордную колькасць гледачоў, якiя жадаюць убачыць мерапрыемства на свае вочы, i прадстаўнiкоў мас-медыя з усяго свету.
Акрамя таго, гарадскiя ўлады Вашынгтона адзначаюць, што мерапрыемства стане адным з самых дарагiх у гiсторыi ЗША - па iх разлiках, яно абыдзецца федэральнаму бюджэту не менш як у 47 мiльёнаў долараў. Але ёсць i iншыя меркаваннi. Паводле папярэднiх ацэнак Thе Guаrdiаn, выдаткi на арганiзацыю грандыёзнага мерапрыемства - падарожжа на цягнiку з Фiладэльфii ў Вашынгтон, урачысты абед, парад, афiцыйныя прыёмы i балi i непасрэдна iнаўгурацыю - перавысяць 150 мiльёнаў долараў ЗША.

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.