Беларусы ўбачаць "Бойку стагоддзя"

25.08.2017

"Звязда"

27 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры бой паміж непераможным амерыканскім баксёрам Флойдам Мейвезерам і ірландцам, самым папулярным на сёння чэмпіёнам свету па змяшаных адзінаборствах Конарам МакГрэгарам.

"Звязда"

27 жніўня тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў прамым эфіры бой паміж непераможным амерыканскім баксёрам Флойдам Мейвезерам і ірландцам, самым папулярным на сёння чэмпіёнам свету па змяшаных адзінаборствах Конарам МакГрэгарам.

Гэты паядынак сусветныя СМІ нездарма назвалі "бойкай стагоддзя": кожны са спартсменаў, якія загадзя традыцыйна адпусцілі "ласкавыя і цёплыя словы" ў адрас саперніка, вызначыўся не толькі бліскучай кар'ерай, але і эпатажнымі паводзінамі. Так, амерыканец асыпаў саперніка сапраўднымі купюрамі і ахрысціў яго стрыптызёрам, а ірландзец красаваў у касцюме, спрэс пакрытым непрыстойнымі выразамі і адзначыў, што "не называў праціўніка малпай, бо ён пацук", і паабяцаў укласці легенду бокса на падлогу ўжо ў чацвёртым раўндзе. Словам, інтарэс публікі ўжо разагрэты да такой ступені, што касавыя зборы 36-хвіліннай баксёрскай сустрэчы ацэньваюцца ў 630 мільёнаў долараў! (Пры гэтым бой пройдзе па правілах бокса - калі МакГрэгар зробіць хоць бы адзін узмах нагой, то пазбавіцца 90% ганарару). Афіцыйна сумы ганарараў не паведамляюцца, але па чутках Мейвезер заробіць не менш $100 млн, МакГрэгар - $75 млн.

"Мы не маглі абмінуць увагай галоўную спартыўную падзею года, - заўважае дырэктар тэлеканала "Беларусь 5" Павел Булацкі, - і асабіста я перакананы, што гэты бой стане цудоўным падарункам для ўсіх беларускіх аматараў баявых адзінаборстваў".

Сустрэча пройдзе 27 жніўня ў 6.00 па мінскім часе, але паглядзець яе заўзятары змогуць і пазней - у паўторы ў 23.15.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Документация