Беларусь 5 пакажа матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы

Беларусь 5 пакажа матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы

28.06.2017

"Звяда"

У чацвер, 29 чэрвеня, спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа абодва дамашнія матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА з удзелам мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра".

"Звяда"

У чацвер, 29 чэрвеня, спартыўны канал Белтэлерадыёкампаніі пакажа абодва дамашнія матчы першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА з удзелам мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра".

У 18.20 на тэлеканале "Беларусь 5" пачнецца прамая трансляцыя са стадыёна "Трактар", дзе мінскае "Дынама" прыме каманду з Фарэрскіх астравоў "Рунавік". А пасля заканчэння паўфінальнага матча Кубка канфедэрацый, які таксама трансліруе "Беларусь 5", у 23.00 будзе паказана гульня з удзелам салігорскага "Шахцёра" і літоўскай каманды "Судува".

У Белтэлерадыёкампаніі паведамілі, што ў інтарэсах балельшчыкаў, а таксама з прычыны адсутнасці асвятлення на стадыёне "Трактар", спецыялістамі тэлеканала "Беларусь 5" было прапанавана мінскаму "Дынама" пачаць матч у 18.30, а салігорскаму "Шахцёру" - у 20.30. Салігорцы адмовіліся ісці на прапанаваныя ўмовы і заявілі час пачатку свайго матча ў 19.00. Такім чынам, гульню з Салігорска тэлеканал "Беларусь 5" пакажа ў запісе.

Зараз вядуцца перамовы адносна паказу двух гасцявых матчаў мінскага "Дынама" і салігорскага "Шахцёра" ў рамках першага кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы УЕФА.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ.