"Беларусь 3" паказала "Пінскую шляхту"
Новости

"Беларусь 3" паказала "Пінскую шляхту"

31.03.2017

"Звязда"

У Міжнародны дзень тэатра ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала "Беларусь 3" гледачы ўбачылі спектакль "Пінская шляхта" Палескага драматычнага тэатра, літаральна на пачатку сакавіка запісаны прадзюсарскім цэнтрам Белтэлерадыёкампаніі.

Як расказалі "Звяздзе" ў прэс-службе холдынга, гэта быў не адзінкавы тэатральны паход, а пачатак вялікага праекта "Легенды беларускай сцэны", у межах якога будуць прадстаўленыя запісы найлепшых тэатральных пастановак - як з фондаў БТРК, так і сучасных спектакляў.

Так, ужо 2 красавіка тэатральную эстафету падхопіць тэлеверсія балета "Маленькі прынц" (яго запіс адбудзецца сёння ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета), а 9 красавіка будзе паказаны архіўны запіс 1989 года - спектакль у дзвюх дзеях "Мілы чалавек" паводле п'есы Кандрата Крапівы. Надалей жа, абяцаюць тэлевізійнікі, сустрэчы з "Легендамі беларускай сцэны" будуць адбывацца кожную нядзелю.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.