"Беларусь 2" прадставіць рэаліці шоу "Тата трапіў"

"Беларусь 2" прадставіць рэаліці шоу "Тата трапіў"

13.01.2017

"Звязда"

З 22 студзеня тэлеканал "Беларусь 2" прадставіць гледачам гумарыстычнае рэаліці-шоу - на бацькоўскае выжыванне ва ўмовах хатняй гаспадаркі.

"Звязда"

З 22 студзеня тэлеканал "Беларусь 2" прадставіць гледачам гумарыстычнае рэаліці-шоу - на бацькоўскае выжыванне ва ўмовах хатняй гаспадаркі.

Праект украінскай вытворчасці, які носіць красамоўную назву "Тата трапіў", відавочна прыдумалі жанчыны, каб сагнаць моцны пол з канапы і даць пакаштаваць "лёгкага хлеба" звычайнай хатняй гаспадыні, жонкі і маці. Паводле ўмоў рэаліці-шоу, у кожным выпуску маці сямейства з'язджае ў тыднёвы водпуск, які цалкам прысвячае сабе, а бацька тым часам даглядае дзяцей і выконвае штодзённыя дамашнія справы, дакладна прытрымліваючыся графіка жонкі. Калі тату ўдасца справіцца з усімі заданнямі без таго, каб датэрмінова выклікаць жанчыну дамоў, сям'я атрымлівае грашовы прыз.

Паспачуваць або пакпіць з герояў рэаліці-шоу беларускія гледачы змогуць 22 і 29 студзеня, а з лютага - штодня з аўторка па пятніцу ў вячэрнім эфіры "Беларусь 2".

Вікторыя ЗАХАРАВА.