17.02.2018
По сообщению zviazda.by 

Спявак ALEKSEEV прадставіць Беларусь на Еўрабачанні-2018. Песенны конкурс сёлета пройдзе ў Партугаліі.
По сообщению zviazda.by

Спявак ALEKSEEV прадставіць Беларусь на Еўрабачанні-2018. Песенны конкурс сёлета пройдзе ў Партугаліі.

Сёння ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1" прайшоў фінал айчыннага адбору на гэты конкурс. І журы, і гледачы адзінагалосна выбралі ў якасці прадстаўніка ад нашай краіны ўкраінскага спевака ALEKSEEV.

"У пастаноўцы ALEKSEEV упершыню ў свеце была выкарыстаная наваствораная тэхналогія гнуткага экрану. Прываблівае таксама выключны нанаметад візуалізацыі - светлавая інсталяцыя на экранах і касцюме-дысплеі выканаўцы", - расказваюць арганізатары выступлення ўкраінскага спевака.

Аўтарства ідэі нумара ALEKSEEV належыць прадзюсару артыста, рэжысёру Алегу Баднарчуку, вядомаму сваімі наватарскімі высокатэхналагічнымі пастаноўкамі на розных шоу і праектах.

Раней спявак прадставіў кліп на песню.

На першае месца гледачы выбралі Alekseev (5184 галасы або 12 балаў), на другое - групу Shuma (3042 галасы), на трэцяе месца Кірыла Гуда (1359 галасоў). З невялікім адрывам ад яго размясціліся група Napoli (1236 галасоў) і спявачка Гюнэш (1041 голас). Астатнія ўдзельнікі не пераадолелі запаветную тысячу галасоў.

Выканаўца прадставіць на Еўрабачанні песню "Forever", якая раней выклікала нямала спрэчак.