Адбудзецца матч ветэранаў мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака"

Адбудзецца матч ветэранаў мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака"

16.06.2017

"Звязда"

17 чэрвеня спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" запрашае ўсіх прыхільнікаў футбола на адмысловае мерапрыемства - матч паміж ветэранамі знакамітых футбольных камандаў - мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака".

"Звязда"

17 чэрвеня спартыўны тэлеканал "Беларусь 5" запрашае ўсіх прыхільнікаў футбола на адмысловае мерапрыемства - матч паміж ветэранамі знакамітых футбольных камандаў - мінскага "Дынама" і маскоўскага "Спартака". Гульня адбудзецца на сталічным стадыёне "Трактар" і будзе трансліравацца ў прамым эфіры.

Прамое ўключэнне, падкрэсліваюць тэлевізійнікі, пачнецца задоўга да стартавага свістка — у выязной студыі "Беларусь 5" каментатар Уладзімір Навіцкі не толькі падрабязна раскажа пра спартыўнае свята, але і запросіць да мікрафона легендарных футбалістаў абедзвюх камандаў з эксклюзіўнымі каментарыямі.

"Матч легендаў", нагадаем, прымеркаваны да юбілею найстарэйшай футбольнай каманды (18 чэрвеня "Дынама-Мінск" споўніцца 90 гадоў), дый сапернік абраны з сэнсам: 35 гадоў таму мінскія дынамаўцы выйгралі першынство СССР, згуляўшы з маскоўскім "Спартаком" на ягоным полі з лікам 4:3. Цікава, як завершыцца сустрэча сёлета?

Вікторыя ЗАХАРАВА.