20 сакавіка адбудзецца прэм'ера цыкла фільмаў "Справа жыцця"

17.03.2017
"Звязда" 

У Год навукі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі заклікае гледачоў пазнаёміцца бліжэй з беларускімі вучонымі, навуковымі даследаваннямі і перадавымі ідэямі, народжанымі і рэалізаванымі ў нашай краіне.

"Звязда" 

У Год навукі Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі заклікае гледачоў пазнаёміцца бліжэй з беларускімі вучонымі, навуковымі даследаваннямі і перадавымі ідэямі, народжанымі і рэалізаванымі ў нашай краіне. Адбудзецца гэта знаёмства ў фармаце 12-серыйнага цыкла фільмаў "Справа жыцця", прэм'ера якога адбудзецца на "Беларусь 1" 20 сакавіка.

Як расказваюць стваральнікі фільма, у кожнай серыі падрабязна ідзе гаворка пра адну з яркіх навуковых ідэй, аўтары якіх вылучаны на саісканне Дзяржаўных прэмій у галіне навукі і тэхнікі 2016 года. Напрыклад, першы фільм прысвечаны дасягненням Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра трансплантацыі органаў і тканак, кіраўнік якога Алег Румо некалі правёў першую ў Беларусі аперацыю па перасадцы печані, а цяпер ужо цэлы калектыў вядучых беларускіх хірургаў здзяйсняе найскладанейшыя аперацыі па комплекснай трансплантацыі, выкарыстоўваючы ўласныя распрацоўкі.

"Часта мы радуемся выніку навуковых даследаванняў, забываючы пра канкрэтных людзей, якія за ім стаяць, — заўважае адзін з суаўтараў праекта "Справа жыцця" Руслан Туркоў. — Нашай задачай якраз было паказаць лёсы такіх людзей, улюбёных у сваю справу і аб'яднаных агульнымі памкненнямі, каб суайчыннікі ведалі сваіх герояў у твар".

Фільмы цыклу "Справа жыцця" будуць выходзіць з панядзелка па чацвер у вячэрнім эфіры.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация