11 сакавіка пачнецца чацвёрты сезон праекта "Дача"

10.03.2017

"Звязда"

Ужо ў гэту суботу на канале "Беларусь 1" пачнецца чацвёрты сезон праекта "Дача". Яго нязменная вядучая, журналіст тэлекампаніі "Магілёў" Таццяна Ларына запэўнівае, што кожны выпуск па-ранейшаму будзе карысным і цікавым для гаспадароў прысядзібных участкаў.

"Звязда"

Ужо ў гэту суботу на канале "Беларусь 1" пачнецца чацвёрты сезон праекта "Дача". Яго нязменная вядучая, журналіст тэлекампаніі "Магілёў" Таццяна Ларына запэўнівае, што кожны выпуск па-ранейшаму будзе карысным і цікавым для гаспадароў прысядзібных участкаў. "Асаблівы акцэнт сёлета мы зробім на рэкамендацыях навукоўцаў і вопытных селекцыянераў", - адзначаюць аўтары праекта.

Найбольш актыўныя гледачы змогуць заявіць аб сабе ў эфіры - узяўшы ўдзел у конкурсе прыпевак, пад якія ў іх найбольш спорна ідзе праца на градах. Ахвотных запрашаюць дасылаць "дачныя" прыпеўкі ўласнага сачынення на адрас: ТРК "Магілёў", вул. Першамайская, д. 83, 212030, Магілёў, з паметкай "Праграма "Дача" або на электронны адрас dacha@tvrmogіlev.by. Пераможцам дастануцца патрэбныя ў гаспадарцы прылады: трымер, электракультыватар і апырсквальнік.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Документация