Еўрабачанне 2019

"Еўрабачанне-2019" пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 14 і 16 мая, фінал - 18 мая. ЗЕНА, афіцыйны прадстаўнік нашай краіны, выступіць у першай частцы першага паўфіналу. Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы медыяхолдынга - "Беларусь 1" і міжнародны спадарожнікавы "Беларусь 24".