Вяшчанне HD


З 29 на 30 сакавіка 2018 года Белтэлерадыёкампанія пачынае перавод сваіх тэлеканалаў на вяшчанне ў HD-фармаце. Зараз заканчваецца тэсціраванне закупленага і ўстаноўленага абсталявання для пераходу на фармат высокай дакладнасці, і ў ноч з чацвярга на пятніцу будзе ажыццёўленая перакамутацыя.

30 сакавіка ў 6:00 праграма "Добрай раніцы, Беларусь!" на галоўным канале краіны выйдзе ўжо ў HD-фармаце, які падхопяць "Навіны", "Панарама", "Галоўны эфір", спартыўныя трансляцыі, праграма "Белорусское времечко" і іншыя праекты Белтэлерадыёкампаніі. Паступова вытворчасць усяго тэлевізійнага кантэнту медыяхолдынга будзе пераведзеная ў фармат HD.

Першымі карцінку ў фармаце высокай дакладнасці ўбачаць абаненты кабельных аператараў і IP-TV Мінска і Мінскай вобласці. Праца па пераходзе на HD будзе весціся паступова, і да лістапада бягучага года плануецца даць магчымасць прымаць сігнал у новым фармаце па ўсёй краіне. Аператары электрасувязі захаваюць і версіі ў стандартнай дакладнасці, якая па-ранейшаму будзе даступная ўладальнікам тэлевізараў з кінескопам.

Дадатковую інфармацыю можна даведацца па спасылцы.


Зараз у эфіры

Далей ДалейПраграма ТБ