Піт-стоп

"Піт-стоп" - цыкл перадач, прысвечаных аўтамабільнаму спорту ў Рэспубліцы Беларусь.

Вялізная колькасць гледачоў у нашай краіне з'яўляецца аўтааматарамі і аўтаўладальнікамі. Многія на розным узроўні захапляюцца аўтамабільным спортам - кальцавымі гонкамі, драг-рэйсінгам, дрыфтынгам, хуткасным манеўраваннем, мотаспортам і г. д. Гоншчыкі ў сваіх выступленнях дэманструюць не толькі мастацтва кіравання аўтамабілем, але і прапагандуюць культуру ваджэння. На тэрыторыі Беларусі няма спецыялізаваных праграм, якія папулярызуюць айчынны аўта- і мотаспорт. "Піт-стоп" закліканы запоўніць гэты прабел. Праграма дапамагае гледачу разабрацца ва ўсіх тонкасцях і нюансах таго ці іншага віду аўтамабільнага спорту, даведацца апошнія навіны сусветнага аўта- і мотаспорту, убачыць самыя яркія і захапляльныя моманты розных спаборніцтваў і інш.

Адны з галоўных прынцыпаў праграмы "Піт-стоп" - дынамічнасць і прастата падачы. У праекце некалькі рубрык: "Аўтапартрэт" пазнаёміць гледачоў з выбітнымі аўтагоншчыкамі, "Відэарад" завабіць гледача відэа аварый і найбольш яркімі момантамі з розных гоначных трэкаў. Рубрыка "Аўтадром" і яе вядучы Сяргей Аўчыннікаў дапамогуць з гонарам выйсці з няпростай дарожнай сітуацыі. Акрамя гэтага, тэлепраект "Піт-стоп" цесна супрацоўнічае з Дзяржаўтаінспекцыяй, пацвярджэннем чаго з'яўляецца рубрыка "Урокі ПДР", у якой кожны, хто жадае, зможа праверыць свае веды правілаў дарожнага руху.

Выпускі

Зараз у эфіры

13:35 Спортивный интерес
Далей ДалейПраграма ТБ