На мяжы фолу. Футбольны агляд

Вядучы  і госці ў студыі (футбольныя каментатары тэлеканала "Беларусь 5", а таксама футбольныя спецыялісты) не толькі абмяркоўваюць перыпетыі таго ці іншага еўрапейскага чэмпіянату, але і даюць сваю экспертную ацэнку з'явам, падзеям і фактам, якія здарыліся на тыдні ў топ-лігах кантынента. 

Праграма складаецца з некалькіх рубрык. Вядучы, эксперты і гледачы будуць разам выбіраць лепшы гол уік-энду, дзяліцца аператыўнымі навінамі і футбольнымі інсайдамі, знаёміць  са зваротным бокам гульні № 1. Праграма прапануе меркаванні беларускіх і сусветных футбольных экспертаў. На сённяшні дзень асноўнай тэмай для абмеркавання стане, вядома ж, беларускі футбол. 

Выпускі