Легенды сусветнага спорту

Праграма "Легенды сусветнага спорту" уяўляе сабою тры цыклы: "Каманда мары", "Клубландыя" і "Несмяротныя". Цыкл "Каманда мары" распавядае пра склад лепшых зборных каманд усіх часоў і народаў, пранікаючы глыбока ў гісторыю такіх відаў спорту, як футбол, баскетбол, крыкет, лёгкая атлетыка, гольф, "Формула 1". Праграма аналізуе гісторыю і выступленні вялікіх спартсменаў і трэнераў, гістарычныя спартыўныя моманты, а таксама лепшыя і самыя знакамітыя футбольныя і не толькі каманды.


"Клубландыя" прысвечана самым папулярным клубам і іх гісторыі. Аўтары распавядаюць пра гісторыю перамог і паражэнняў самых вядомых клубаў, узыходжанні на зорны алімп атлетаў, а таксама шматлікія невядомыя факты з іх жыцця, біяграфіі і спартыўнай кар'еры.

Цыкл "Несмяротныя" распавядае пра спартыўную кар'еру самых знакамітых асоб спартыўнага алімпу. Цікавыя факты, якія да гэтага былі малавядомыя, адкрываюцца і каменціруюцца самымі вялікімі спартсменамі.

Зараз у эфіры

13:00 Валейбол. Чэмпіянат Еўропы. Мужчыны. Турцыя - Беларусь
Далей ДалейПраграма ТБ