Фактар Сілы

"Фактар сілы" - унікальны ў Беларусі тэлевізійны праект, які распавядае пра людзей і падзеі са свету сілавых відаў спорту і адзінаборстваў. Індустрыяльная стылістыка, кліпавы мантаж і графічнае афармленне надаюць выпускам неабходную яркасць і дынамізм. Гукавое афармленне аўтарскае і пішацца спецыяльна пад праект. Выпускі дзеляцца на дзве часткі, якім папярэднічаюць анонсы. Праца вядучага служыць сувязным звяном паміж сюжэтамі. Тэматычныя рубрыкі ствараюць суцэльную карціну сезона. 

За 26 хвілін эфіру вы даведаецеся пра ўсё самае цікавае са свету сілы, адвагі і прыгажосці. Дзе яшчэ можна ўбачыць рэйтынг самых яркіх файтынгаў сярод хакеістаў, паказальныя выступленні спецназа, турніры па муай тай і К1, ММА, боксе і барацьбе, даведацца пра беларускія каманды "Мінскія зубры" і "Літвіны" па амерыканскім футболе, быць у курсе спраў айчынных странгменаў, гіравікоў і культурыстаў? Пра гэта і многае іншае цікава распавядзе толькі "Фактар сілы" на "Беларусь 5"!

Выпускі

Зараз у эфіры

06:55 Футбол. Чемпионат России. Премьер-лига. 21-й тур. ФК Краснодар - Балтика (Калининград)
Далей ДалейПраграма ТБ