Жывая культура

"Жывая культура" - новая праграма, якая эмацыянальна і ў папулярнай форме пастараецца ўвекавечыць у кадры і ў памяці тэлегледачоў тое, да чаго немагчыма дакрануцца, і тое, што не зможа захаваць ні адзін музей свету, - веды, традыцыі і абрады беларускага народа - нематэрыяльныя каштоўнасці гісторыка-культурнай спадчыны краіны.

Творчая група "Беларусь 3" сабрала ў адным праекце звычаі, народныя песні і танцы, моўныя асаблівасці той ці іншай мясцовасці - словам, усе тыя праявы культуры і творчасці чалавека, што не маюць фізічнай абалонкі. Усяго ў гэтым спісе больш за 100 найменняў самабытных беларускіх абрадаў і рамёстваў. Рэчы ў яго трапілі зусім розныя - ад шырока вядомых традыцый няглюбскага ткацтва і мотальскіх караваяў да вырабу велікодных вербаў на паўночным захадзе Гродзенскай вобласці і абраду заклікання дажджу на Магілёўшчыне.

Разам з вядучай праграмы "Жывая культура" Кацярынай Ваданосавай тэлегледачы адправяцца ў розныя куткі краіны ў пошуках самабытных танцаў, песень, абрадаў, рамёстваў і людзей, якія беражліва захоўваюць і перадаюць шматвяковыя традыцыі сваім дзецям і ўнукам. 

Зараз у эфіры

22:25 "Хроніка Перамогі". Дакументальны цыкл. "Бітва за Поўнач. Абарона Мурманска" 12+.
Далей ДалейПраграма ТБ