"Хата на хату"

Гэта першае ў Беларусі фальклорнае шоу, у якім 10 яркіх, дружных і музычных сем’яў-удзельніц змагаюцца за адзін галоўны прыз - санаторна-курортны адпачынак для ўсёй каманды ў адной з папулярных беларускіх здраўніц.

У адборачным туры вядучыя праекта Ларыса Мятлеўская і Іван Крук адправяцца ў падарожжа па Беларусі ў пошуках таленавітых сем’яў. Кожная з іх пакажа сваю гасціннасць і ветлівасць, пазнаёміць з традыцыямі і гісторыяй рэгіёна, з сямейнымі звычаямі, а галоўнае - прадэманструе свае таленты.

Затым пойдуць хата на хату: сем’і сыдуцца ў музычных батлах, спеўных конкурсах і бітвах талентаў. Па выніках гэтых спаборніцтваў 4 сям’і будуць запрошаныя ў сталіцу, дзе адбудзецца падрыхтоўка да вялікага фінальнага канцэрта з запрошанымі зоркамі беларускай эстрады. Фіналісты будуць рыхтавацца, каб на вялікай сцэне на ўсю краіну прадэманстраваць хараство беларускай песні і паказаць сваю сям’ю.

Зараз у эфіры

Далей ДалейПраграма ТБ