Беларуская кухня
"Беларуская кухня" - гэта кулінарная кніга ад нашых продкаў. У кожным выпуску перадачы Ларыса Мятлеўская адпраўляецца ў госці да адной беларускай гаспадыні, каб пераняць у яе старажытныя рэцэпты. Над гэтымі ж стравамі ў студыі працуюць Алёна Спірыдовіч і повар Вартан Санамянц. Такім чынам смакі традыцыйнай беларускай кухні набываюць сучаснае адценне.