100 дзён з Купалаўскім

Да юбілейнага сезону Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала будзе выходзіць аўтарскі праект Наталлі Бібікавай "100 дзён з Купалаўскім". Вядучая і здымачная група канала на працягу ўсяго сезону наведаюць шматлікія рэпетыцыі і чыткі, грымёркі і вытворчыя цэхі, каб паказаць святочныя і штодзённыя моманты тэатральнага жыцця.

Гледачы ўбачаць усё тое, што застаецца за межамі сцэны, і тых, хто прысвяціў свае прафесійнае жыццё тэатральнаму мастацтву. Здымачная група зафіксуе знакавы сезон з такіх ракурсаў, якія не заўсёды даступныя шырокай аўдыторыі, і створыць эфект прысутнасці ў купалаўскай сям'і.