Уключайся!

"Уключайся!" - гэта ранішняе шоу для ўсёй сям'і.

Каманда вядучых - Мар'яна Муранкова, Ганна Квілорыя, Юрый Ярошык, Ілья Конанаў, Макс Лызо - разбудзяць гледачоў і падзеліцца з імі карыснай інфармацыяй. А дапаможа ім у гэтым арыгінальная графіка, тэматычна падабранае музычнае афармленне і цікавыя рубрыкі.

Сярод гасцей праграмы будуць як зорныя персоны, так і звычайныя беларусы, якія здолелі тым ці іншым чынам прыцягнуць увагу грамадскасці і інтэрнэт-прасторы.

Гледачы ранішняй праграмы змогуць даведвацца пра апошнія тэндэнцыі са свету моды і прыгажосці, атрымліваць карысныя парады па здаровым ладзе жыцця і харчаваннні і галоўнае - быць у курсе цікавых і актуальных падзей, што адбываюцца ў нашай краіне і за яе межамі. 

Дарэчы, праект "Уключайся!" разам з шэф-поварам будзе гатаваць ранішнія лёгкія сняданкі на любы густ прама ў студыі!

Праект "Уключайся!" выходзіць на "Беларусь 2" у будныя дні з 7:00 да 9:00.