Каханне на выжыванне

Закаханыя пары адпраўляюцца ў экзатычныя краіны, напрыклад, такія як Тайланд або Інданезія. Там іх чакае вядучы шоу Даніэль Салем і пяць розных заданняў. За паспяховае выкананне кожнага з іх пара атрымлівае ключ ад скрынкі. Чым больш ключоў збяруць удзельнікі, тым больш у іх шанцаў выйграць буйны грашовы прыз. Аднак каб сарваць куш, трэба добра пастарацца. Пераадолець цяжкасці жыцця ў экзатычнай краіне - гэта яшчэ палова бяды. Даказаць сапраўднасць свайго кахання  значна цяжэй. Партнёры павінны прайсці выпрабаванні рэўнасцю, побытам і экстрэмальнымі ўмовамі. Як аказалася, некаторых пар адпужваюць не змеі і бруд, а  дэтэктар хлусні. 

Якія шкілеты ў шафе хавае кожны з удзельнікаў? Якая з пар, даведаўшыся самыя страшныя таямніцы адно аднаго, зможа захаваць адносіны, а якая - расстанецца са скандалам? І ці атрымаецца наогул закаханым застацца разам пасля ўсіх выпрабаванняў, якія падрыхтаваў для іх праект? 

Зараз у эфіры

07:00 "Уключайся!" Ранішняе шоу (12+)
Далей ДалейПраграма ТБ