ПІН_КОД

"ПІН_КОД" - інтэрактыўны праект пра ўсё, што хвалюе і цікавіць моладзь. Гэта праект, які робіць моладзь. У яго стварэнні задзейнічаны студэнты Інстытута журналістыкі і Акадэміі мастацтваў. Гэта тэлевізійная пляцоўка для моладзі, дзе можна заявіць аб сабе.

Вядучыя праграмы - вядомыя шоумены Ілья Конанаў, Канстанцін Каверын, Дзяніс Бальшакоў і Віталь Карпанаў. Дапамагаць ім будуць карэспандэнты - паўнапраўныя ўдзельнікі ўсіх падзей, пра якія распавядзе праект. Яны заўсёды ў руху і гатовыя на любы эксперымент!

Праграма "ПІН_КОД" выходзіць у эфір чатыры разы на тыдзень - з аўторка па пятніцу. Адметнасць праекта - віктарына, якая праводзіцца на працягу тыдня. Стаць пераможцам і атрымаць каштоўны прыз ад тэлеканала "Беларусь 2" зможа толькі той, хто не прапусціць ніводнага выпуску. Бо менавіта ў іх будуць зашыфраваныя чатыры запаветныя лічбы пін-кода, які трэба будзе ўвесці ў пятніцу да 24:00 на сайце тэлеканала www.belarus2.by.

Зараз у эфіры

12:05 Я из деревни (12+)
Далей ДалейПраграма ТБ