Здорава здаровым быць

"Здорава здаровым быць!" - новае пазнавальнае ток-шоу, у якім медыкі-практыкі і вядучыя адкажуць простымі словамі на самыя вострыя і набалелыя пытанні аб здароўі і прыгажосці. 

Кожны выпуск будзе суправаджацца нагляднымі дэманстрацыямі. Госці ў студыі не толькі возьмуць удзел у абмеркаванні заяўленай тэмы, але і правераць на сабе практычныя рэкамендацыі спецыялістаў: напрыклад, навучацца здымаць галаўны боль і напружанне, правяраць суставы на гіперактыўнасць, рабіць шырокае спавіванне немаўляці і карыстацца банкам захоўвання груднога малака, а таксама наладжваць правільнае асвятленне дома і ў офісе, выбіраць артапедычны матрац і абутковыя вусцілкі. 

Апроч гэтага, лепшыя ўрачы краіны раскрыюць нюансы новых метадаў дыягностыкі і лячэння распаўсюджаных захворванняў і развянчаюць памылкі і міфы, навучаць правілам здаровага харчавання, азнаёмяць з сучаснымі медыцынскімі прыстасаваннямі і, вядома, не абыдуць бокам пытанні прыгажосці і догляду  сябе.

Праграму "Здорава здаровым быць!" глядзіце з аўторка па пятніцу ў 13:55.

Выпускі