Я ведаю!

Шоу "Я ведаю!" - сумесны праект Белтэлерадыёкампаніі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь закліканы знайсці не толькі самых дасведчаных, але і смелых, ініцыятыўных і знаходлівых школьнікаў. Шоу "Я ведаю!" сярод эрудзіраваных навучэнцаў адшукае іскру крэатыву і раскрые таленты, схаваныя за стосам прачытаных падручнікаў. Удзельнікам праекта трэба здзівіць сваімі ведамі не толькі аднагодкаў, але і дарослых, якія, дарэчы, знойдуць адказы далёка не на ўсе пытанні.

Праект на тэлеканале "Беларусь 1" акажа падтрымку і дапаможа раскрыцца не толькі школьнікам, але і настаўнікам, якія працуюць з гэтымі дзецьмі. Педагогі правялі дбайную падрыхтоўку навучэнцаў да інтэлектуальнага конкурсу і зараз разам з бацькамі вучняў і групамі падтрымкі таксама прымаюць удзел у здымках тэлевізійнага шоу.

Вядучыя новага праекта - Георгій Калдун і Дзмітрый Новік. 

У фінальных гульнях праекта вызначаныя 7 пераможцаў з кожнай заяўленай паралелі. Пераможцаў суперфіналаў чакаюць дыпломы і каштоўныя падарункі не толькі асабістага характару, але і для ўсяго класа школы, адкуль сам удзельнік, а ў вырашальных выпусках праекта сыдуцца навучэнцы з усіх рэгіёнаў Беларусі.


Усю інфармацыю аб праекце "Я ведаю!" глядзіце тут.

Зараз у эфіры

Далей ДалейПраграма ТБ