OST

Дакументальны фільм "OST" - пра лёсы беларусаў, вывезеных у Германію падчас Вялікай Айчыннай. Аўтар праекта Вікторыя Касянюк і рэжысёр Яна Шаблыка паказалі кранальныя гісторыі астарбайтараў, якіх пазбавілі не толькі цяпла родных і блізкіх, але і самой Радзімы. 

Здымачная група пабывала ў Аўстрыі і Германіі, дзе аўтары фільма сустрэліся са сведкамі тых далёкіх сумных падзей. Усяго ў Заходнюю Еўропу было сагнана пяць мільёнаў савецкіх грамадзян, з якіх дахаты вярнулася палова, а 450 000 ацалелых засталіся за мяжой. Адна з гераінь фільма "OST" вярнулася дахаты, але пакінула сваё дзіця ў аўстрыйскай сям'і. Сустрэча родных адбылася толькі праз 70 гадоў! 

З дакументальнай стужкі гледачы даведаюцца, дзе знаходзіліся лагеры і заводы, на якіх працавалі астарбайтары, і якімі былі ўмовы іх жыцця. У пастановачных здымках былі задзейнічаныя сучасныя беларускія падлеткі - аднагодкі рэальных герояў таго часу.

Зараз у эфіры

21:50 Дэтэктыўны серыял "След" (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ

Праекты

Па суботах і нядзелях у 14:20
субота, 10:45