Кулінарная дыпламатыя

16 красавіка Белтэлерадыёкампанія адкрывае новы сезон унікальнага тэлевізійнага праекта "Кулінарная дыпламатыя". У кожным выпуску гледачоў чакаюць не толькі займальныя падарожжы ў блізкія і далёкія краіны, але і сапраўдныя гастранамічныя адкрыцці.

На тэлевізійную кухню "Кулінарнай дыпламатыі" запрашаюцца паслы замежных дзяржаў у Рэспубліцы Беларусь, іх жонкі, а таксама прадстаўнікі нацыянальных дыяспар, якія пражываюць у нашай краіне. Так, у новым сезоне гледачоў чакаюць падарожжы ў Палесціну, Таджыкістан, Фінляндыю, Эквадор, Карэю і іншыя экзатычныя краіны.

У новым сезоне ў праграмы новы твар. Вядучая праекта - чароўная Наталля Рыжанкова і Цімафей Рагавой, заўзяты падарожнік, альпініст, штатны кухар турыстычных экспедыцый.

Пачаць кулінарныя эксперыменты разам з "Беларусь 1" гледачы змогуць 16 красавіка ў 16:35. Першы выпуск праекта прысвечаны Літве. Госцем праграмы стане Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Літвы ў Беларусі Андрус Пулакас. Разам з жонкай ён будзе гатаваць літоўскі халодны борш і фірмовы дэсерт "Гультай".

Праект "Кулінарная дыпламатыя" будзе выходзіць у эфіры "Беларусь 1" кожную суботу ў 08:20.  

Выпускі

25.04.2020 
Глядзець іншыя выпускі

Зараз у эфіры

18:00 Информационный канал
Далей ДалейПраграма ТБ