Кухня жыцця
Кулінарнае шоу навучыць гатаваць здаровую і карысную ежу не толькі гледачоў "Беларусь 1", але і знакамітых спартсменаў, артыстаў і тэлевядучых.
"Кухня жыцця" - гэта не проста кулінарны праект, а падручнік па культуры харчавання, эпіграфам якога могуць стаць словы "мы - гэта тое, што мы ядзім". Іх прытрымліваюцца і вядучыя праграмы Аляксандр Яраслаўцаў і Святлана Кашыцкая, якая ў якасці ўрача-дыетолага і фітнес-трэнера прымусіла пахудзець не адну зорку. Гасцямі новага праекта "Кухня жыцця" стануць Вольга Барабаншчыкава, Аляксей Ягудзін, Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Іна Афанасьева, Аляксей Талай і многія іншыя. Для іх вядучыя падабралі пытанні "На дэсерт", якія раскрыюць зорак з новага боку.
У чарзе цікавых рубрык праект "Кухня жыцця" распавядзе, што неабходна выкінуць з халадзільніка і чым яго запоўніць наўзамен. Рубрыка "Халадзільны рэвізор" дапаможа вырашыць праблемы са сном і зробіць так, каб дзеці ў сям'і раслі вялікімі і здаровымі. "АБВГДэйка" пазнаёміць з карыснымі ўласцівасцямі прадуктаў, з вітамінамі і рэчывамі, якія ўтрымліваюцца ў іх. Рубрыка "У чым фішка?" падкажа лайфхакі, якія спатрэбяцца на кухні.
Выпускі
Зараз у эфіры
21:00 Панорама
Далей ДалейПраграма ТБ