Як мы жылі на вайне

Да 73-й гадавіны Вялікай Перамогі Белтэлерадыёкампанія рыхтуе новы праект, які распавядзе ўсю праўду пра жыццё на фронце. Фільм  "Як мы жылі на вайне" выкананы ў стылістыцы музычнага кіно 40-х - 50-х гг XX стагоддзя. Аўтары праекта ў чатырох серыях распавядуць пра цырульні, кухараў, лазні, палявую кухню, сухпайкі, пошту і пасылкі таго часу.

"Як мы жылі на вайне" - гэта свайго роду працяг шматсерыйнай стужкі "Гумар на вайне", прэм'ера якой з поспехам прайшла на "Беларусь 1" у 2016 годзе. Новы праект цікавы сумяшчэннем дакументальнай хронікі, успамінаў ветэранаў, тэатральных пастановак.

Для здымак выкарыстоўвалася ўнікальная сваімі функцыянальнымі характарыстыкамі студыя "600". Спецыяльна створаныя дэкарацыі былі паказаныя на гіганцкім святлодыёдным экране. Гэта дапамагло дэталёва адлюстраваць той час, перадаць атмасферу цэлай эпохі і стварыць эфект прысутнасці. Так, напрыклад, тэлегледачы ўбачаць сцэну тыповай актавай залы аднаго з дамоў культуры, на якой прагучаць яркія музычныя нумары.

Выпускі

Глядзець іншыя выпускі

Зараз у эфіры

Далей ДалейПраграма ТБ