Дзіцячае "Еўрабачанне"

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне" - песенны конкурс, які з'яўляецца аналагам дарослага песеннага конкурсу "Еўрабачанне". У дзіцячым "Еўрабачанні" выступаюць дзеці ад 10 да 15 гадоў і прадстаўляюць яны краіны, якія складаюцца ў Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Дзіцячае "Еўрабачанне" праводзіцца штогод з 2003 года, краіна, якая будзе прымаць конкурс і выступаць яго арганізатарам у наступным годзе, вызначаецца загадзя.



Дзіцячае "Еўрабачанне-2018": Light Up! новыя зоркі!

Міжнародны дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2018" пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Запальвацца маладыя зоркі будуць у спартыўным комплексе "Мінск-Арэна", які ўжо прымаў песенны форум у 2010 годзе і адпавядае ўсім патрабаванням правядзення і здымак тэлевізійнага праекта.

Белтэлерадыёкампанія паказала арыгінальны лагатып і слоган дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018"! Лагатып дзіцячага "Еўрабачання-2018" уяўляе сабою ўзыходзячую зорку, выкананую ў выглядзе перавернутых вертыкальна гукавых хваль у стылістыцы беларускага нацыянальнага арнаменту. 

На падставе лагатыпа будзе рыхтавацца дызайн сцэны, макет галоўнай канцэртнай пляцоўкі, дызайн усіх дапаможных памяшканняў, дзе будуць знаходзіцца дэлегацыі, валанцёры, прэс-цэнтр. Сімволіка дзіцячага "Еўрабачання-2018" будзе выкарыстоўвацца для актыўнай папулярызацыі конкурсу ў Беларусі і за межамі.

Зараз у эфіры

15:25 Меладрама "Сухацвет. Новая надзея" (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ

Праекты