Дзіцячы доктар

"Дзіцячы доктар" - свайго роду тэлевізійны клуб па інтарэсах для маладых бацькоў, бабуль і дзядуль, а таксама для тых, хто толькі рыхтуецца стаць мамамі і татамі.

Праграма заклікана стаць выратавальным кругам у моры інфармацыі, што датычыцца дзіцячага харчавання, новых медыцынскіх і бытавых прыстасаванняў для лячэння і прафілактыкі розных захворванняў і г. д.

Кожны выпуск "Дзіцячага доктара" прысвечаны  пэўнай тэме. У праекце будзе разглядацца шырокі спектр пытанняў, сярод якіх - правільнае харчаванне, здаровы сон, бяспека  дзіцяці, асаблівасці кармлення нованароджаных, як навучыць дзіця чытаць, як умацаваць імунітэт, загартоўванне: шкода або карысць, як з дапамогай гульняў развіваць  дзіця, аказанне хуткай дапамогі, лячэнне розных хвароб і выяўленне іх на ранніх стадыях і г. д.

Вядучыя праекта - педыятры з вялікім вопытам  Дзмітрый Часноў, Валерый Андрыенка і Вольга Кардаш. Да размовы з вядучымі і гасцямі ў студыі таксама будуць далучацца запрошаныя эксперты.

Вядома ж, удзельнікамі ток-шоу стануць і самі дзеці. Спецыяльна для  іх у студыі зманціраваны горад гульняў, дзе яны знойдуць сабе занятак па душы.

Праект "Дзіцячы доктар"  глядзіце з аўторка па пятніцу ў 13:10 на "Беларусь 1".  

Выпускі

Зараз у эфіры

07:10 Зона Х. Крымінальная хроніка (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ