Ток-шоу "Здароўе"

Калі Вы хочаце быць здаровым і актыўным, калі вырашылі нарэшце справіцца з фізічнай стомленасцю і дрэнным  настроем, тады "Здароўе" - Ваша праграма. Аўтары не выпісваюць складаных рэцэптаў і не абяцаюць вечную маладосць. Вядучыя і спецыялісты з розных галін ведаў і прыкладной медыцыны даюць простыя, але эфектыўныя рэкамендацыі, прытрымлівацца якіх можа любы з нас.

Здароўе. Калі гаворка заходзіць пра самае галоўнае ў жыцці, кожны з нас вырашае абавязкова рабіць усё, што правільна для нашага здароўя. Аднак прытрымлівацца ўсіх рэкамендацый, правільна харчавацца і захоўваць пазітыўны настрой атрымліваецца далёка не заўсёды. Аказваецца, што на ўсё гэта не хапае ні часу, ні грошай. Многія лічаць, што здаровы лад жыцця не можа сабе дазволіць кожны. Аднак гэта прынцыпова няправільна, што паспяхова і працягваюць даказваць аўтары праграмы "Здароўе". Кожны з нас можа быць актыўным і поўным сіл, кожны можа дапамагчы сабе і сваім блізкім быць больш здаровым, моцным і шчаслівым. Для гэтага не трэба ні празмерных намаганняў, ні вялікіх часавых і матэрыяльных затрат.

Вядучыя:
Сяргей Жбанкоў, акцёр драмтэатра імя Горкага,
Дзмітрый Аўдзевіч, урач-хірург Бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі,
Ірына Пацяюк, урач-кардыёлаг, дацэнт кафедры кардыялогіі БДМУ.

Выпускі

Глядзець іншыя выпускі

Зараз у эфіры

06:00 Доброе утро, Беларусь!
Далей ДалейПраграма ТБ

Праекты