Дача
Тэлеканал "Беларусь 1" запускае новы сезон праекта "Дача" вытворчасці тэлерадыёкампаніі "Магілёў".
Да тэлеаператара Юрыя Аўласцова ў новым "дачным" сезоне далучыцца вядучая Алена Іванова. Разам яны прадоўжаць падарожнічаць па Беларусі і распавядаць аб прамудрасцях загараднага жыцця.
Да пастаянных тэматычных блокаў "Месяцавы каляндар" і "Няма праблем!" у новым тэлесезоне дададзеная рубрыка аб перадавых дасягненнях у селекцыі культур, а таксама інтэрактыўная гульня "Простая задача". Падчас праграм гледачам будзе пастаўленая задача і дадзеныя падказкі, а ў канцы самыя дапытлівыя змогуць праверыць свае дачныя веды. У адказе гледачы пачуюць не толькі адгадку, але і малавядомыя цікавыя факты.
Выпускі
13.04.2024
23.12.2023