Серыял "Забойства на траіх"

Паводле аднайменнага рамана з цыкла Наталлі Аляксандравай "Тры сяброўкі ў пошуках грошай і шчасця".

Каця, Жанна і Ірына - бесклапотныя сяброўкі бальзакаўскага ўзросту. Сакрэтаў паміж імі даўно няма, яны прывыклі ўсё расказваць адна адной і дапамагаць у любой бядзе. Ірына - хатняя гаспадыня, матэматык у мінулым, рыхтуе дома абітурыентаў для паступлення ў ВНУ. Жанна - уладальніца натарыяльнай канторы, рэалістка з халодным розумам. Каця - добрая і даверлівая мастачка, якая малюе абсурдныя карціны ў майстэрні. Здавалася б, што могуць гэтыя квактухі зрабіць карыснага на ніве дэтэктываў? Але ім не трэба шукаць непрыемнасці, непрыемнасці і дэтэктыўныя гісторыі іх самі знаходзяць.

Неяк, прыехаўшы на выхадныя ў санаторый, сяброўкі знаёмяцца з дзяўчынай Вольгай і выпадкова забіраюць яе кнігу. У той жа дзень яны знаходзяць у сябе ў нумары труп невядомага мужчыны, а Вольга знікае…

Прачытаўшы кнігі Наталлі Аляксандравай, аўтары фільма вырашылі: будзем ствараць цалкам новыя вобразы жанчын-дэтэктываў. "Нашы гераіні выклікаюць іронію, мы самі жартавалі з іх, пакуль ішлі здымкі. Хочацца, каб гледачы таксама глядзелі нашу гісторыю і ўсміхаліся, таму што мы ставім нашых дзяўчат у смешныя і недарэчныя сітуацыі, - распавёў рэжысёр Аляксандр Кірыенка. - Адметная рыса нашага дэтэктыва ў тым, што яны - жанчыны са сваёй асаблівай логікай, таму прымаць неабдуманыя неадэкватныя рашэнні для іх - норма. У Каці выдатная зрокавая памяць, пачуццё колеру. Жанна - прагматык, а Ірына выдатны стратэг. Так што трыа атрымалася поўным талентамі для расследавання злачынстваў".

Іранічны дэтэктыў, Расія, 2015 г.

Рэжысёры: С.Кірыенка, А.Паўлючык.

У ролях: А.Юганава, Ю.Такшына, К.Капанава, А.Макагон, Г.Пяскова, А.Шараградскі.