Меладрама "Асколкі шчасця - 2"

Працяг гісторыі, пачатай у меладраме "Асколкі шчасця".

Шчаслівае жыццё сям'і Караблёвых скончылася ў тое імгненне, калі пад коламі машыны загінула жонка Дзмітрыя Віка. Акрамя таго, забіты горам муж даведаўся, што Вікторыя падтрымлівала адносіны з іншым мужчынам, і іх старэйшая дачка - не яго дзіця. Няшчасны Дзмітрый не справіўся б з усім гэтым, калі б на дапамогу не прыйшла лепшая сяброўка Вікі Наташа…

З моманту тых трагічных падзей мінуў год. Зараз здаецца, што ў доме Караблёвых усё, нарэшце, наладзілася. Дзіма адкрыў уласны стаматалагічны кабінет, дзеці палюбілі Наташу, як родную маці, і з нецярпеннем чакаюць іх вяселля. Аднак шчасце было нядоўгім. Кабінет Дзімы разграмілі хуліганы, яму няма чым выплачваць крэдыт, а галоўнае - у Наташы дыягнаставалі смяротнае захворванне, пра якое яна вырашае нікому не гаварыць. Бо яна добра ведае, колькі гора перанеслі і Дзіма, і дзеці ўсяго год таму. Паведаміць ім пра трагедыю - значыць пазбавіць усіх надзеі на светлую будучыню…

Меладрама, Расія, 2016 г.

Рэжысёр - Р.Ібрагімаў.

У ролях: Ю.Батурын, Ю.Жыгаліна, А. Чысцякова (II), А.Чугуноў, Л.Ляонава, Н.Ткачэнка, К.Кузьміна, В.Такс, В.Паўлаў.