Прэм'ера! Меладрама "Сухацвет"

Надзя і Ігар кахаюць адно аднаго з першага курсу і даўно сустракаюцца. Але ў Ігара ёсць тайна ад умілаванай: ён сын уладальніка найбуйнейшай у краіне касметычнай кампаніі "Пан-Касметыкс", а нядаўна стаў яе генеральным дырэктарам у сувязі з цяжкай хваробай бацькі. Па іроніі лёсу, менавіта ў гэтай кампаніі і імкнецца атрымаць працу Надзя, якая марыць прымяніць свае таленты ў галіне біялогіі і хіміі на карысць развіцця касметалогіі.

Маці Надзі Людміла нядаўна пачала жыць з юрыстам Мікалаем Белавусам, з якім яны даўно кахаюць адно аднаго. Але іх сумеснае жыццё азмрочвае непрыязнасць, з якой да Людмілы ставяцца Ірына і Тамара Сямёнаўна, дачка і маці Мікалая. Яго першая жонка, маці Ірыны, трагічна загінула шмат гадоў таму, і зараз мужчына хацеў бы простага сямейнага шчасця. Але яго маці вырашыла пакласці ўсе сілы на тое, каб зжыць са свету непажаданую нявестку, а дачка спадзяецца любымі спосабамі ажаніцца з Ігарам, жаніхом Надзі. Дзеля дасягнення сваіх мэт яны не спыняцца ні перад паклёпам, ні перад забойствам…

100-серыйная авантурная меладрама "Сухацвет" - адаптацыя паспяховага карэйскага фармату "Ледзяная кветка Адоніса" (Ice Adonis).

Авантурная меладрама, Украіна, 2015 г.

Рэжысёр - Д.Гольдман.

У ролях: М.Дзьяканенка, В.Тамусяк, А.Давыдаў, К.Тышкевіч, С.Зельбет, Н.Калатай, Р.Зюбіна, А.Вярцінскі.

Зараз у эфіры

13:05 Мелодрама "Новая жизнь Маши Соленовой". 3-я и 4-я серии (12+)
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45