Меладрама "Берагі маёй мары"

Яны выбралі адну з самых складаных, небяспечных і рамантычных прафесій. Нездарма аб мужнасці і воінскай доблесці маракоў ходзяць легенды. Тром сябрам - маладым афіцэрам флота - трэба будзе прайсці доўгі і небяспечны шлях, каб даказаць, што паняцці "сяброўства", "вернасць" і "гонар" для іх не пустыя словы.

Афіцэр ВМФ Аляксей Крылоў па просьбе сваёй бабулі Марыі Ільінічны прыязджае дахаты, дзе яму трэба будзе сустрэцца са сваім даўнім каханнем Ленай і даведацца сямейную таямніцу, якую яго бацькі захоўвалі шмат гадоў. Аказваецца, у раннім дзяцінстве Аляксея ўсынавілі. Яго сапраўдная маці памерла пры родах, а сапраўдным бацькам быў камандзір падводнай лодкі, якая ў 80-х гадах прапала без вестак падчас дзяжурства ў Міжземным моры. Праз некаторы час у ЗША з'явілася сакрэтнае абсталяванне з прапаўшай падлодкі. Бацьку Аляксея і ўвесь экіпаж абвінавацілі ў дапамаганні ворагу, назвалі здраднікамі Радзімы і засакрэцілі ўсю інфармацыю аб паходзе. Маленькага Аляксея ўсынавіў малодшы сын Марыі Ільінічны Уладзімір і яго жонка Ніна.

Аляксей вяртаецца на службу і вырашае што б там ні было разабрацца ў гісторыі сваёй сям'і і высветліць усе акалічнасці, звязаныя з гібеллю падлодкі. У расследаванні Аляксею дапамагаюць яго лепшыя сябры - афіцэры флота Сяргей Апраксін і Віктар Храпаў, а таксама яго новы знаёмы акадэмік Бяссонаў, які прымаў калісьці ўдзел у канструяванні гэтай лодкі. Аляксей упэўнены: ніякія перашкоды не прымусяць яго адмовіцца ад сваёй мэты. Ён павінен даказаць, што людзі, якіх доўгі час лічылі здраднікамі, былі сапраўднымі героямі сваёй краіны. Але ці атрымаецца яму знайсці падлодку і не страціць пры гэтым сям'ю і сваё сапраўднае каханне?

Вострасюжэтная меладрам, Расія, 2013 г.

Рэжысёр - С.Дромаў.

У ролях: А.Рудэнка, Г.Тарханава, І.Разанава, В.Ланавой, К.Васільева, В. Разбягаеў, М.Тарабукін, Ю.Кузняцоў, Ю.Батурын.