Камедыйны серыял "Сваты-3"

Сямейныя пары Будзько (тыповых сельскіх жыхароў) і Кавалёвых (гарадскіх інтэлігентаў) аб'ядноўвае толькі адно - любоў да ўнучкі Жэні. Дзеля яе яны гатовыя трываць усё, і нават прысутнасць адно аднаго.

У трэцяй частцы ўпадабанага гледачамі серыяла маладыя бацькі Жэні Маша і Максім з'язджаюць ужо не ў Італію, а ў Галандыю, не ў водпуск, а на працу, і не на тыдзень, а надоўга. Жэню чакае лета ў Кучугурах, у сельскім доме дзеда Івана і бабулі Валянціны. Паколькі педагагічнае супрацьстаянне працягваецца, у Кучугурах адразу ж з'яўляюцца Кавалёвы, прыдумаўшы дзве зручныя прычыны: па-першае, яны яшчэ ні разу не былі ў сватоў у гасцях; па-другое, Жэню трэба падрыхтаваць да паступлення ў ліцэй. Сельскай ідыліяй наступны месяц будзе назваць складана, затое Жэня знойдзе першага сапраўднага сябра, вытанчаныя Кавалёвы спасцігнуць хараство вясковага побыту, пазнаёмяцца з неверагодна каларытным Міцяем і годна ацэняць душэўнасць і адкрытасць вяскоўцаў. На першы званок Жэні абедзве сям'і едуць да Кавалёвых, дзе Будзько трапляюць у незразумелую і няўтульную, але такую прывабную і абаяльную атмасферу вялікага горада. Але самае цікавае, што ў выніку мноства вясковых і гарадскіх прыгод і перыпетый, сварак і прымірэнняў, нечаканых альянсаў і дзіўных адкрыццяў Будзько і Кавалёвы ўпершыню пачынаюць адчуваць сябе адной вялікай сям'ёй…

Рэжысёр - А.Якаўлеў.

У ролях: Л.Арцем’ева, Ф.Дабранраваў, Т.Краўчанка, А.Васільеў, С.Стацэнка, М.Дабрынін. 

Зараз у эфіры

15:25 Детективный сериал "След" (16+)
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45