Камедыйны серыял "Татулі"

Інакенцій Бочкін, які займаўся раней падробліваннем палотнаў вядомых мастакоў, правёў у зняволенні дваццаць гадоў, прычым па несправядлівым прысудзе. Зараз ён выйшаў на волю і хоча наладзіць адносіны з дачкой Насцяй, якая пасталела за гады яго адсутнасці і пераняла ад бацькі пачуццё прыгожага і любоў да жывапісу, стала мастацтвазнаўцам, спецыялістам па фламандскіх майстрах. Увесь час, што Бочкін знаходзіўся ў месцах не такіх аддаленых, Насцю выхоўваў айчым - былы падпалкоўнік міліцыі Васіль Тучкоў. Менавіта Тучкоў калісьці адправіў Бочкіна ў турму за валютныя махінацыі, а зараз быў вымушаны выйсці на пенсію, саступіўшы сваё месца следчага крымінальнага вышуку беспрынцыповаму і прадажнаму вылучэнцу падпалкоўніку Брунькову.

Прадставіўшыся Насці яе калегам, які прыехаў у сталіцу з Сібіры для збору матэрыялу да сваёй дысертацыі, Бочкін інсцэніруе няшчасны выпадак, пасля якога дзяўчына лічыць сваім абавязкам пакінуць яго дома ў якасці пастаяльца. Зараз Насцю і яе двух бацькоў чакае нямала прыгод, бо воляю акалічнасцяў Бочкін вымушаны па заказе аўтарытэта выкрасці карціну ў чыноўніка, які, даведаўшыся пра гэта, усімі даступнымі яму сродкамі імкнецца адправіць яго назад у турму перш, чым ён учыніць крадзеж…

Лірычная камедыя, Расія - Украіна, 2011 г.

Рэжысёр - Л.Мазор

У ролях: Р.Мадзянаў, С.Газараў, Н.Наздрына, Т.Догілева, Д.Мухамадзееў, А.Пашуцін, В.Афанасьеў, Ю.Аляксандрава.

Зараз у эфіры

17:00 Один день (12+)
Далей ДалейПраграма ТБ

аўторак - пятніца ў 13:10
панядзелак - чацвер у 17:05
кожную суботу ў 12:10 і нядзелю ў 12:35
аўторак - пятніца ў 13:45