Увага!
Да канца красавіка перадкастынгаў не будзе. Прыём заявак працягваецца. Мы абавязкова прыедзем ва ўсе запланаваныя гарады!

x factor Беларусь заявка на участие

Нацыянальны кастынг праекта X-Factor

Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у 4 катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і старэйшыя, а таксама вакальныя калектывы. У рэпертуары канкурсантаў можа быць 1-2 песенныя кампазіцыі, якія максімальна раскрываюць іх вакальны талент - без фанаграм і музычнага суправаджэння.

Запаўняйце анкету на кастынг, прыходзьце на жывое праслухоўванне ці проста запішыце, як вы спяваеце, і дашліце нам у Viber +375291059102. Мы выслухаем ўсіх жадаючых, старэйшых за 16 гадоў, а журы абярэ самых яркіх выканаўцаў!

Чакаем вас на шоў X-Factor. Да сустрэчы!


Белтэлерадыёкампанія стала ўладальнікам правоў на папулярнае вакальнае шоу X-Factor у нашай краіне. Ужо з сярэдзіны сакавіка творчая каманда медыяхолдынга ў рамках нацыянальнага кастынгу адправіцца па Беларусі шукаць таленты. Зараз творчая каманда праекта распрацоўвае варыянты сцэнічнай пляцоўкі шоу і рыхтуецца да паездкі па гарадах Беларусі. 

Паспрабаваць свае сілы могуць усе ахвотнікі ад 16 гадоў і старэйшыя. 

Першая сустрэча 14 і 15 сакавіка адбудзецца ў Гродне. У Магілёве - 21 і 22 сакавіка, у Гомеле - 26 і 27 сакавіка, у Віцебску - 4 і 5 красавіка, у Брэсце - 11 і 12 красавіка, у Баранавічах - 18 красавіка, у Лідзе - 19 красавіка, у Мазыры - 25 красавіка, у Бабруйску - 26 красавіка. Перадкастынгі ў Мінску пройдуць у маі. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у 4 катэгорыях: дзяўчаты ад 16 да 24 гадоў, хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 гадоў і старэйшыя, а таксама вакальныя калектывы. 

Адрасы правядзення перадкастынгаў хутка будуць апублікаваныя на афіцыйных акаўнтах шоу. Усе, у каго не атрымаецца прыйсці на асабістую сустрэчу з арганізатарамі, змогуць даслаць свае відэазаяўкі на спецыяльную старонку праекта на сайце www.tvr.by 

За навінамі ўжо можна сачыць у Facebook і Instagram. Праект таксама будзе прадстаўлены ў "Аднакласніках", "УКантакце", TikTok і на YouTube. 

Убачыць X-Factor у тэлеэфіры гледачы "Беларусь 1" змогуць восенню. Усяго запланавана 17 выпускаў праекта. Пераможца шоу гледачы выберуць перад Новым годам.