"Славянскі базар - 2019"

Славянскийбазар 2019Адной з самых яркіх і відовішчных падзей у эфіры тэле- і радыёканалаў галоўнага медыяхолдынга краіны гэтым летам стане XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", які пройдзе з 11 па 15 ліпеня. 

На працягу многіх гадоў Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь  выступае галоўным вяшчальнікам і адным з арганізатараў фестывалю, займаецца ўсебаковай падтрымкай буйнога сацыякультурнага праекта, а таксама стварэннем якаснага тэлевізійнага кантэнту, запатрабаванага як у эфіры беларускіх каналаў, так і на іншых тэлевізійных пляцоўках.

Традыцыйна Белтэлерадыёкампанія пакажа асноўныя мерапрыемствы "Славянскага базару", правядзе запіс лепшых канцэртных праграм для далейшага выкарыстання ў тэле- і радыёэфіры сваіх каналаў, а таксама для абмену відэа- і аўдыяматэрыяламі з замежнымі партнёрамі і калегамі. Для гэтага ў Віцебску пад кіраўніцтвам генеральнага прадзюсарскага цэнтра медыяхолдынга будзе працаваць каманда першакласных спецыялістаў, найноўшае відэаабсталяванне і самая сучасная тэлевізійная тэхніка.

Дзякуючы трансляцыям у эфіры міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь 24" канцэрты "Славянскага базару" змогуць убачыць жыхары розных куткоў планеты. Сачыць за канцэртнымі праграмамі фестывалю можна будзе і праз анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by, і ў афіцыйнай супольнасці тэлеканала "Беларусь 1" у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" па адрасе: www.ok.ru/belarus1

BT1.pngB24.pngТэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24"

11 ліпеня ў 22:00 гледачы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" убачаць цырымонію ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску - 2019". У вялікім канцэрце прымуць удзел вядомыя выканаўцы і калектывы: Валерый Лявонцьеў, Тамара Гвердцытэлі, Стас Міхайлаў, Варвара, Таццяна Буланава, Аляксандр Панаётаў, Emin, Наталля і Дзяніс Майданавы, Ігар Саруханаў, Дзяніс Клявер, Фелікс Царыкаці, Рутгер Гарэхт, ВІА "Самацветы", "Арыэль", Дзяржаўны Омскі рускі народны хор, вакальная група Viva, балет "Марыданс" (Расія), Анатоль Ярмоленка і заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль "Сябры", Ядвіга Паплаўская, Анастасія Ціхановіч, Алёна Ланская, Юлія Быкава, Руслан Аляхно, Ангеліна Ламака, Людміла Уланцава, Эвен Капітэн, Кірыл Кедук, Андрэй Коласаў, Аляксандр Саванец, Арцём Саладуха, Марк Войтка, Яўген Курчыч, Лізавета Запека, Кацярына Муратава, Беларускі дзяржаўны ансамбль "Песняры", Прэзідэнцкі аркестр Беларусі, Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі, Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча, святочны хор Свята-Елісавецінскага жаночага манастыра, хор студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, балет "Сенсацыя", харэаграфічны ансамбль "Зорька”, школа Raccoon Batucada, трукавая група "Паркур", выканаўцы трукаў En Dedance (Беларусь), Alessandro Safina (Італія), Алішэр Карымаў (Казахстан), Канстанцін Масковіч, група Doredos (Малдова), Ладзіслаў Бубнар (Чэхія), Марлоу Расада (ЗША), Таісія Павалій, Вікторыя Кахана, Арцём Венгеровіч (Украіна), Bosson (Швецыя).

Вядучыя - Алена Спірыдовіч, Юлія Шпілеўская (Беларусь), Уладзімір Бярэзін, Дзмітрый Губерніеў (Расія), Аксана Антанюк, Цімур Мірашнічэнка (Украіна). 

У пятніцу, 12 ліпеня, у 22:00 міжнародны спадарожнікавы і галоўны канал краіны пакажуць у прамой трансляцыі гала-канцэрт "Саюзная дзяржава запрашае…", прысвечаны 50-годдзю Беларускага дзяржаўнага ансамбля "Песняры" і 20-годдзю Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. На сцэну Летняга амфітэатра  гэтым вечарам  выйдуць "Песняры", Анатоль Кашапараў, Леанід Барткевіч, Пётр Ялфімаў, этнатрыа "Троіца", NaviBand, Дзяржаўны ансамбль танца Беларусі, артысты Цэнтра нацыянальных мастацтваў імя У. Мулявіна (Беларусь), Варвара, Вераніка Кажухарава, Андрэй Брыг, група "Цімафееў і Дыскатэка", група "Сапрана Турэцкага", Вольга Кармухіна (Расія). 

Вядучыя святочнага канцэрта - Вольга Рыжыкава і Аляксандр Алешка.

13 ліпеня ў 22:00 "Беларусь 1" і "Беларусь 24" у прамым эфіры пакажуць XXVІІI Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019". Дзень першы: "Славянскі хіт". Удзельнікі конкурсу выступяць у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраваннем Міхаіла Фінберга. У другім аддзяленні тэлегледачоў чакае асабістая сустрэча з непараўнальнай Тамарай Гвердцытэлі. 

14 ліпеня ў 22:00 таксама ў прамой трансляцыі на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" - дзень другі фіналу XXVІІI Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2019" - "Сусветны хіт". Удзельнікі выступяць у суправаджэнні фанаграмы “мінус 1” і шоу-балета Todes. У другім аддзяленні канцэрта гледачоў чакае сольнае выступленне танцораў балета Алы Духавай Todes. 

Урачыстае закрыццё фестывалю "Славянскі базар у Віцебску - 2019", якое адбудзецца 15 ліпеня, тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць таксама ў прамым эфіры ў 22:00. У грандыёзным канцэрце прымуць удзел Вячаслаў Дабрынін, Тамара Гверцытэлі, Надзея Кадышава і ансамбль "Залатое кальцо", Сасо Паўліяшвілі, Аляксандр Маршал, Алег Шаўмараў, Глеб Мацвяйчук, Ірына Круг, Вольга Бузава, Ксенія Дзяжнёва, Ігар Цвірко, групы "Сурганава і Аркестр", Мband, "Церам-Квартэт", балет "Марыданс" (Расія), Ірына Дарафеева, Іна Афанасьева, Вікторыя Алешка, Руслан Аляхно, Аляксандра Гайдук, Юлія Мажылоўская, Улад Чыжыкаў, Марыя Жыліна, група Litesound, "Віцебскія віртуозы", ансамбль танца "Зорька", шоу-балет "Сенсацыя", балет M.Y.D.C., балет "Крыжачок" (Беларусь), Antonio Maggio, Shanguy (Італія), Іонел Істраці (Малдова), Сафія Ратару, Ірына Білык, Alekseev, Mélovin  (Украіна), Jenny Berggren from Ace Of Base (Швецыя).

Вядучыя - Кацярына Раецкая, Дзяніс Дудзінскі,  Марына Грыцук, Андрэй Макаёнак (Беларусь), Аліна Артц, Аляксандр Алешка (Расія).

Шырока асвятляць віцебскі форум будзе Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі, сачыць за падзеямі фестывалю можна будзе ў выпусках навін, праграмах "Панарама" і "Галоўны эфір" на "Беларусь 1". 

Матэрыялы аб культурным форуме і эксклюзіўныя інтэрв'ю будуць прапанаваныя ў праграме "Добрай раніцы, Беларусь!" на галоўным канале краіны.

Таксама з 8 ліпеня на "Беларусь 1" будуць выходзіць штодзённыя дзённікі фестывалю  "Базарныя гісторыі".

BT3.pngТэлеканал "Беларусь 3"

Гледачы канала таксама змогуць убачыць мноства яркіх канцэртаў. Дарэчы, штодзённы фестывальны дайджэст будзе рыхтаваць праграма "Навіны культуры". 

10 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" пакажа XVII Міжнародны дзіцячы музычны конкурс "Віцебск-2019", Дзень першы. Тэлегледачоў нараўне з гасцямі Віцебска чакаюць выступленні ўдзельнікаў конкурсу з песняй кампазітара краіны на роднай мове ў суправаджэнні ансамбляў танца "Лявоніха", "Зорька", "Егоза", ансамбля бальнага танца "Мазаіка", тэатра гульні, тэатра-студыі сучаснай харэаграфіі, студыі эстраднай песні "Форум", шоу-балета "Сенсацыя" (Беларусь).

11 ліпеня сацыякультурны канал працягне сачыць за выступленнямі юных выканаўцаў з 21 краіны і ў 19:00 пакажа другі дзень ХVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019". Усе ўдзельнікі конкурсу выступяць з песняй на выбар.

12 ліпеня ў 19:00 "Беларусь 3" прапануе ўвазе гледачоў гала-канцэрт і цырымонію ўзнагароджання ўдзельнікаў ХVII Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу "Віцебск-2019"

13 і 14 ліпеня ў 19:00 у эфіры сацыякультурнага можна будзе зноў атрымаць асалоду ад вялікіх канцэртных праграм ўрачыстага адкрыцця XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" і "Саюзная дзяржава запрашае… "Песнярам" - 50". 

Апроч гэтага, генеральны прадзюсарскі цэнтр медыяхолдынга правядзе запіс гала-канцэртаў "Залаты хіт", "Europa PLUS TV. Hit non stop у Віцебску", "Шансон ТБ - усе зоркі", канцэртных праграм Ірыны Дарафеевай "Акрыляй", Дзяніса Майданава "Нічога не шкада" і Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь "Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока". 

radio1.jpgБеларускае радыё

Традыцыйна актыўна ў асвятленні падзей фестывалю будзе ўдзельнічаць Беларускае радыё, у эфіры каналаў і станцый якога запланавана вялікая колькасць тэматычных інфармацыйных і музычных праграм. 

Так, на Першым нацыянальным канале 11 ліпеня ў 22:00 у прамой трансляцыі можна будзе пачуць урачыстае адкрыццё "Славянскага базару ў Віцебску - 2019"

З 11 па 15 ліпеня ў 13:10 у праграме "Настрой!" Першы нацыянальны прапануе слухачам "Дзённік фестывалю" з прамымі ўключэннямі з Віцебска. Таксама канал арганізуе запіс сольных і зборных канцэртаў для далейшага выкарыстання ў радыёэфіры.

У праектах "Радыёфакт", "Постфактум" і ў выпусках навін запланаваны прамыя ўключэнні карэспандэнтаў, якія працуюць  гэтымі днямі ў фестывальнай сталіцы.

Глядзіце і слухайце "Славянскі базар у Віцебску - 2019" на тэлеканалах і радыёстанцыях Белтэлерадыёкампаніі, а таксама анлайн на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by і ў афіцыйнай супольнасці тэлеканала "Беларусь 1" у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" па адрасе: www.ok.ru/belarus1.