alekseev.jpg
ALEKSEEV (Мікіта Аляксееў) - папулярны ўкраінскі спявак, адзін з самых паспяховых і запатрабаваных артыстаў новага музычнага пакалення. Голас, вядомы сярод тысячы іншых, здольны перавярнуць свядомасць і вярнуць веру ў сябе, унікальная манера выканання, абсалютна новае гучанне. Уладальнік больш як 20 музычных узнагарод. Узнагароджаны званнем "Лепшы спявак года" ў Беларусі і двойчы ў Расіі. Уладальнік плацінавага сінгла на iTunes. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2018".
ALEKSEEV (Мікіта Аляксееў) нарадзіўся 18 мая 1993 года ў Кіеве (Украіна). Пачаў займацца музыкай у 10 гадоў і ўжо ў школе арганізаваў уласны гурт. Натхненнем для творчасці служылі заходнія музыканты Queen, Led Zeppelin, Pink Floyd, Lenny Kravitz, з поп-музыкі Michael Jackson, Justin Timberlake. У 2010 Аляксееў паступіў ва ўніверсітэт, выбраўшы прафесію маркетолага. Аднак прадоўжыў займацца музыкай і на першым курсе стварыў студэнцкі музычны калектыў "Мова", які іграў пераважна песні Red Hot Chili Peppers. Акрамя таго, з 2015 года як вольны слухач Аляксееў наведваў Кіеўскі ўніверсітэт культуры і мастацтваў.

Да канца 2017 года геаграфія канцэртаў ALEKSEEV склала больш за 20 краін, у тым ліку аншлагавыя выступленні ў Ізраілі, Малдове, Азербайджане, Казахстане, Эстоніі, Беларусі, Расіі, Латвіі, Германіі, Турцыі, Егіпце і інш. Артыст атрымаў сярэбраную кнопку YouTube за больш як 100 000 падпісчыкаў на афіцыйным канале, зараз гэтая лічба перавышае 200 000!

Адны з галоўных узнагарод у скарбонцы артыста - "Спявак года" ў Беларусі і двойчы ў Расіі. Таму 11 студзеня 2018 года ALEKSEEV прыняў удзел у беларускім нацыянальным адборы на конкурс песні "Еўрабачанне-2018", дзе ён выканаў кампазіцыю "Forever" і выйграў права прадстаўляць Беларусь на самым папулярным песенным конкурсе Еўропы.

До конца 2017 года география концертов ALEKSEEV составила больше 20-ти стран, включая аншлаговые выступления в Израиле, Молдове, Азербайджане, Казахстане, Эстонии, Беларуси, России, Латвии, Германии, Турции, Египте и др. Артист получил серебреную кнопку YouTube за больше, чем 100 000 подписчиков на официальном канале, сейчас эта цифра превышает 200 тысяч!

Акрамя захаплення музыкай, кінематографам і літаратурай, ALEKSEEV - гарачы фанат футбола. Гуляе ў ФК "Маэстра" і, наколькі гэта магчыма, імкнецца не прапускаць трэніроўкі. Любімая футбольная каманда - лонданскі "Арсенал", а футбаліст - Цьеры Анры. Сёння ALEKSEEV - адзін з самых паспяховых і запатрабаваных артыстаў новага музычнага пакалення. Яго творчасць падпарадкаваная высокай ідэі - з дапамогай голасу адкрываць у людзях самыя чыстыя парывы. Галоўная мэта ўдзелу ў "Еўрабачанні" - падзяліцца сваімі пачуццямі і эмоцыямі з мільёнамі тэлегледачоў па ўсёй Еўропе. ALEKSEEV спадзяецца, што адным з іх стане бацька, якога ён ніколі не бачыў, і што з дапамогай "Еўрабачання" яны змогуць пазнаёміцца і знайсці адзін аднаго.