"Еўрабачанне 2020"

Еўрабачанне 2020: Europe Shine a Light

Загрузка плеера

Белтэлерадыёкампанія прыняла ўдзел у тэлевізійным праекце Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (ЕВС) "Еўрабачанне: Europe Shine a Light". Шоу стала альтэрнатывай фіналу адмененага конкурсу песні "Еўрабачанне-2020".

Рашэнне аб адмене конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме ў яго звыклым фармаце было прынята ЕВС у сувязі з цяжкай эпідэміялагічнай сітуацыяй у свеце. Замест гэтага тэлегледачоў чакае асаблівае шоу без конкурснага спаборніцкага прынцыпу. У прамым эфіры з дапамогай відэаадкрытак пераможцы і зоркі "Еўрабачання" розных гадоў, а таксама артысты конкурсу, які не адбыўся, звернуцца да свету са словамі падтрымкі і падзякі, пакажуць найбольш яркія 30-секундныя фрагменты сваіх конкурсных кампазіцый і выканаюць агульную песню.

Прынята рашэнне, што ад Беларусі ўдзел у праекце "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" возьме пераможца нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2020" - група VAL.

Двухгадзіннае тэлешоу "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" будзе трансліравацца ў прамым эфіры з тэлестудыі ў Нідэрландах. Вядучыя Шанталь Янзен, Эдсілія Ромблі і Ян Сміт прапануюць тэлемасты з  краінамі і артыстамі, якія ўдзельнічаюць, і змогуць наладзіць кантакт з мільёнамі гледачоў па ўсім свеце.

У прамым эфіры на "Беларусь 1" праграма "Еўрабачанне: Europe Shine a Light" выйдзе 16 мая ў 22:00. Каменціраваць шоу будзе Яўген Перлін.



VAL прадставіць Беларусь на конкурсе песні "Еўрабачанне-2020"

САЙТ.jpg

Завяршыўся фінал нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020". Пераможцам нацадбору і афіцыйным прадстаўніком нашай краіны на міжнародным конкурсе стаў праект VAL, які набраў 10 балаў ад прафесійнага журы і 10 балаў ад гледачоў.

Імя пераможца было названа ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Трансляцыю шоу ў рэжыме анлайн таксама вялі афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі tvr.by, сайт міжнароднага спадарожнікавага тэлеканала belarus24.by, а таксама радыёстанцыя "Радыус FM" на сваіх хвалях у FM-дыяпазоне і на radiusfm.by.

Усяго ў фінале нацыянальнага адбору прымалі ўдзел 12 канкурсантаў: 1. NAPOLI; 2. Саша Захарык; 3. Анастасія Малашкевіч; 4. CHAKRAS; 5. Анастасія Гламозда; 6. Nastasea; 7. Ян Яраш; 8. Анжаліка Пушнова; 9. Дар'я Хмяльніцкая; 10. АЎРА; 11. КейСі;  12. VAL.

Вялі фінальнае шоу Яўген Перлін і Хелена Мерааі. 

2 сакавіка на афіцыйным сайце Белтэлерадыёкампаніі www.tvr.by пройдзе анлайн-канферэнцыя з пераможцам.


Фінальнае шоу нацыянальнага адборачнага тура конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 28 лютага

Гала-канцэрт нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2020" пройдзе 28 лютага ў прамым тэлевізійным эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама ў анлайн-трансляцыі на афіцыйным сайце медыяхолдынга www.tvr.by.

Вядучыя фіналу нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2020":
- прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" Хелена Мерааi,
- тэлевядучы Белтэлерадыёкампаніі Яўген Перлін.

Па выніках жараб'ёўкі канкурсанты выступяць у наступным парадку:

1. Вольга Шыманская (NAPOLI) - Dоn't let me down;

2. Аляксандра Захарык (Саша Захарык) - Rocky Road; 

3. Анастасія Вахомчык (Анастасія Малашкевіч) - Invisible;

4. Вольга Грыгор'ева, Юлія Яначкіна, Святлана Каўфман (Група CHAKRAS) - La-ley-la;

5. Анастасія Гламозда - Burning again;

6. Анастасія Развадоўская - Hello;

7. Ян Яраш - Fire;

8. Анжаліка Пушнова - True Love;

9. Дар'я Хмяльніцкая - On Fire;

10. Юлія Быкава (AURA) - "Барані сваё";

11. Кацярына Смольская (КейСі) - Chili Pepper; 

12. Валерыя Грыбусава, Уладзіслаў Пашкевіч (VAL) - "Да вiдна".


Па выніках жараб'ёўкі, якая прайшла ў Ратэрдаме, вызначалі чарговасць паўфіналаў "Еўрабачання". Беларусь выступіць у першай частцы першага паўфіналу - 12 мая. C намі будуць сапернічаць артысты з Паўночнай Македоніі, Нарвегіі, Расіі, Кіпра, Літвы, Харватыі і Швецыі, а таксама Азербайджана, Мальты, Ізраіля, Славеніі, Аўстраліі, Украіны, Румыніі, Ірландыі і Бельгіі.


Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, вызначанымі  Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам (ЕВС).

Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2020" праводзіцца ў тры этапы:

- адборачны тур (разгляд заявак і праслухоўванне ўдзельнікаў);

- фінал адборачнага тура;

- падрыхтоўка афіцыйнага прадстаўніка да выступлення і яго ўдзел у міжнародным конкурсе.